Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 13:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок. І прыйшлі сыны ягоныя, і расказалі яму ўсе справы, якія зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, а таксама словы, якія ён прамовіў да валадару, і расказалі гэта бацьку свайму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 У Вэтылі жыў адзін прарок-старац. Сын яго прыйшоў і расказаў яму ўсё, што зрабіў сёньня чалавек Божы ў Вэтылі; і словы, якія ён казаў цару, пераказалі сыны бацьку свайму.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок; прыйшлі да яго сыны яго і расказалі яму пра ўсе справы, што зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, і словы, якія ён сказаў цару, таксама расказалі свайму бацьку.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 13:11
13 Крыжаваныя спасылкі  

І пайшоў ён іншым шляхам, і не вярнуўся тым шляхам, па якім ён прыйшоў у Бэтэль.


І прамовіў да іх бацька іхні: «Якім шляхам ён пайшоў?» І сыны ягоныя паказалі яму шлях, па якім пайшоў чалавек Божы, які прыйшоў з Юды.


І вось, людзі, што там праходзілі, убачылі парэшткі, кінутыя пры дарозе, і льва, які стаяў каля парэшткаў. І яны пайшлі, і паведамілі ў горадзе, у якім жыў стары прарок.


І сказаў ён: «Пакіньце яго [ў супакоі]. Няхай ніхто не чапае костак ягоных». І косткі ягоныя пакінулі некранутымі разам з косткамі прарока, які прыйшоў з Самарыі.


[Дзе] прарокі Ізраіля, якія прарочаць пра Ерусалім, і ба­чаць пра яго відзежы міру? І дзе мір?" — кажа Госпад ГОСПАД”.


«Сыне чалавечы, прароч пра прарокаў Ізраіля, якія прарочаць, і кажы прарокам, якія [прарочаць] з сэрца свайго: “Слухайце слова ГОСПАДА.


І падняў Білеам вочы свае, і ўбачыў Ізраіля, што стаяў паводле каленаў сваіх, і агарнуў яго Дух Божы,


Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?”


А калі хто ня ведае, як кіраваць уласным домам, як будзе клапаціцца пра Царкву Божую?


але меў дакараньне за сваё беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалавечым голасам, затрымала шаленства прарока.


І калі ўсе, якія яго ведалі ўчора і пазаўчора, убачылі, што ён прарочыць разам з прарокамі, пыталіся адзін аднаго: «Што гэта сталася з сынам Кіша? Няўжо і Саўл між прарокаў?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы