А калі Хусай, арахеец, сябар Давіда, прыйшоў да Абсалома, то сказаў яму: «Хай жыве цар! Хай жыве цар!»
3 ЦАРСТВАЎ 1:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму што сёння ён пайшоў і забіў у ахвяру валоў, і тлустую жывёлу, і мноства авечак, і запрасіў усіх сыноў царскіх, і начальнікаў войска, і святара Абіятара, і яны разам з ім ядуць, і п’юць, і гамоняць: “Хай жыве цар Адонія!” Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо сёньня ён пайшоў і склаў у ахвяру валоў, кормных цялят і мноства авечак, і паклікаў усіх сыноў валадарскіх, і начальнікаў войска, і сьвятара Абіятара, і вось, яны перад абліччам ягоным ядуць і п’юць, і кажуць: “Няхай жыве валадар Адонія!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо ён сёньня сышоў і закалоў многа валоў, цялят і авечак і запрасіў усіх сыноў царскіх і ваеначальнікаў і сьвятара Авіятара, і вось, яны ядуць і п'юць у яго і кажуць: хай жыве цар Аданія! |
А калі Хусай, арахеец, сябар Давіда, прыйшоў да Абсалома, то сказаў яму: «Хай жыве цар! Хай жыве цар!»
Забіў ён валоў, і ўсю тлустую жывёлу, і мноства авечак, і запрасіў усіх сыноў цара, таксама Абіятара, святара, і Ёаба, кіраўніка войска; а Саламона, паслугача твайго, не паклікаў.
сказаў Натан: «Гаспадару мой, цар, ці ты сказаў: “Адонія хай царуе пасля мяне, і хай ён сядзе на пасад мой?”
і хай там святар Садок і прарок Натан намасцяць яго на цара Ізраэля, і затрубіце ў рог, і абвясціце: “Хай жыве цар Саламон!”
Там святар Садок узяў рог алею са скініі, і памазаў Саламона; і затрубіў у рог, і закрычаў увесь народ: «Хай жыве цар Саламон!»
Так, Адонія, забіўшы авечак, і цялят, і тлустую жывёлу каля каменя Загэлет, які быў блізка каля крыніцы Рагель, запрасіў усіх братоў сваіх, сыноў цара, і ўсіх людзей юдэйскіх, паслугачоў цара;
І ён сказаў: «Ты ведаеш, што ўлада царская належала мне і што ўвесь Ізраэль прапанаваў мяне на цара сабе, але царства адышло ад мяне і дасталася брату майму; бо Госпадам яно было дадзена яму.
І ён вывеў сына цара і ўсклаў на яго вянец і сведчанне; і паставілі яны яго царом, і намасцілі яго, і, пляскаючы ў далоні, крычалі: «Хай жыве цар!»
убачыла яна цара, які стаяў на ўзвышшы, па звычаю, і князёў, і трубы каля яго, і ўвесь народ зямлі, які радуецца і трубіць у трубы; і раздзерла яна шаты свае і крыкнула: «Змова, змова!»
Дык кожны з іх зняў паспешна плашч свой і разаслаў ля ног яго на прыступках, і затрубілі яны ў трубу, і закрычалі: «Егу — цар!»
І ў наступны дзень склалі ахвяры Госпаду і ахвяравалі цэласпаленні: тысячу быкоў, тысячу бараноў ды тысячу ягнят разам з іх ахвярамі вадкімі ды найбагацейшымі ахвярамі за ўвесь Ізраэль.
І вывелі сына цара, і ўсклалі яму дыядэму і сведчанне ды паставілі яго царом. Таксама Ёяда першасвятар і сыны яго намасцілі яго; і загаманілі ўголас, і сказалі: «Хай жыве цар!»
І натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, усклікалі, кажучы: «Гасана Сыну Давіда! Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада. Гасана на вышынях!»
Ізноў паслаў іншых паслугачоў, кажучы: “Скажыце запрошаным: вось, я прыгатаваў свой абед, валы мае і што кормнае пабіта, ды ўсё прыгатавана; прыходзьце на вяселле!”
кажучы: «Дабраславёны Валадар, Які прыходзіць у імя Госпада! Супакой на небе і хвала на вышынях!»
І сказаў Самуэль усяму народу: «Вы бачыце ясна, каго выбраў Госпад. Бо няма яму роўнага ва ўсім народзе». І ўвесь народ усклікнуў і сказаў: «Хай жыве цар!»