Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага; а Госпад хай зробіць, што добрае ў вачах Яго».
2 ЦАРСТВАЎ 24:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ёаб сказаў цару: «Хай Госпад, Бог твой, павялічыць у сто разоў народ, колькі ёсць цяпер, перад вачамі гаспадара майго, цара! Але навошта, гаспадар мой, цар, захацеў зрабіць гэта?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ёаў валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, дадасьць столькі, колькі ёсьць, і яшчэ сто разоў столькі, і няхай вочы гаспадара майго, валадара, убачаць гэта! Але навошта, гаспадару мой, валадар, ты захацеў зрабіць гэта?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ёаў цару: Гасподзь Бог твой хай памножыць столькі народу, колькі ёсьць, і яшчэ ў столькі разоў столькі, а вочы гаспадара майго цара хай убачаць; але навошта гаспадар мой цар жадае гэтай дзеі? |
Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага; а Госпад хай зробіць, што добрае ў вачах Яго».
Але загад цара Ёабу і кіраўнікам войска перамог; і выйшлі Ёаб і кіраўнікі войска ад цара, каб палічыць народ Ізраэля.
У мностве народа — годнасць цара, у невялікай колькасці народа — пагібель валадара.
Тады ўбачыш і заяснееш, і затрасецца сэрца тваё, і расшырыцца, бо да цябе наплыве многа багацця марскога, моц народаў прыйдзе да цябе.
Дык хай Госпад, Бог бацькоў вашых, дадасць да гэтай лічбы многія тысячы і дабраславіць вас, як Ён гаварыў вам.