І паслаў Госпад Натана да Давіда. Ён, калі прыбыў да яго, сказаў яму: «У адным горадзе жылі два чалавекі, адзін быў багаты, а другі — бедны;
2 ЦАРСТВАЎ 24:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, назаўтра ўстаў Давід рана, і скіраваў Госпад слова да прарока Давіда Гада, «які бачыць», кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Давід раніцаю, і было слова ГОСПАДА да прарока Гада, відушчага Давіда, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Давід устаў на другі дзень раніцай, дык было слова Госпада Гаду прароку, празарліўцу Давідаваму: |
І паслаў Госпад Натана да Давіда. Ён, калі прыбыў да яго, сказаў яму: «У адным горадзе жылі два чалавекі, адзін быў багаты, а другі — бедны;
«Ідзі і скажы Давіду: гэта кажа Госпад: “Тры пакаранні Я кладу табе; выберы адно, што пажадаеш, з іх, каб гэта Я зрабіў табе”».
Усе яны сыны Гемана, Правідца цара, па слове Бога, бо ўзвялічыў славу Яго, і даў Бог Геману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
Дзеянні ж цара Давіда, першыя і апошнія, былі апісаны ў Кнізе Самуэля Прадракальніка ды ў Кнізе Натана Прарока і ў Кнізе Гада Прадракальніка,
Паставіў таксама левітаў у доме Госпада з цымбаламі, псалтэрыёнамі і цытрамі па распараджэнні Давіда і Гада, Прадракальніка цара, і прарока Натана; бо загад быў ад Госпада праз прарокаў Яго.
А прарок Гад раіў Давіду: «Не заставайся ў сховішчы. Збярыся і ідзі ў зямлю Юды». І, вырушыўшы, Давід прыбыў у лес Гарэт.
Калісьці ў Ізраэлі кожны, хто ішоў параіцца з Богам, так казаў: «Хадземце і пойдзем да таго, хто бачыць»; бо хто сёння называецца прарокам, калісьці называўся тым, хто бачыць.