Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 24:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 «Ідзі і скажы Давіду: гэта кажа Госпад: “Тры пакаранні Я кладу табе; выберы адно, што пажадаеш, з іх, каб гэта Я зрабіў табе”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 «Ідзі і скажы Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД. Тры [кары] Я кладу перад табою. Выберы сабе адну з іх, і Я зраблю табе гэта”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 ідзі і скажы Давіду: так кажа Гасподзь: тры кары прапаную Я табе; выберы сабе адну зь іх, якая спасьцігла б цябе.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 24:12
13 Крыжаваныя спасылкі  

Але, паколькі ты даў праз гэта магчымасць плявузгаць ворагам Госпада, сын, які народзіцца ў цябе, памрэ».


Такім чынам, назаўтра ўстаў Давід рана, і скіраваў Госпад слова да прарока Давіда Гада, «які бачыць», кажучы:


І, калі прыйшоў Гад да Давіда, ён паведаміў яму, кажучы: «Або хай пануе голад тры гады ў цябе, у тваёй зямлі, або хай тры месяцы ўцякаеш ты перад тваімі ворагамі і хай яны пераследуюць цябе, або хай на працягу трох дзён будзе панаваць пошасць на тваёй зямлі. Дык вось цяпер рассудзі і вырашы, што мне адказаць Таму, Які мяне паслаў».


Ёаб, сын Сэруі, пачаў лічыць і не скончыў, бо дзеля гэтага паў гнеў на Ізраэль, і таму не прадстаўлена таго ліку ў Кнізе Хронікаў Цара Давіда.


бо каго любіць Госпад — таго карае і, як бацька, спагадае сыну Свайму.


бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб збавіць цябе. Бо Я прыгатую знішчэнне ўсім народам, па якіх Я рассеяў цябе; але цябе не аддам на знішчэнне, пакараю, аднак, цябе па законе і не пашкадую цябе, быццам бязгрэшнага».


Таму Я выйшаў супраць іх ды ўвёў іх у зямлю варожую; і тады ўпакорыцца іх неабрэзанае сэрца, і тады панясуць яны кару за свае беззаконні.


якая, хаця пакінута імі, падабаецца ім, у час субот іх церпячы спустошанасць ад іх. А яны будуць несці кару за свае грахі, бо адкінулі Мае законы і пагардзілі пастановамі Маімі.


Бо Я тых, якіх люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівым і навярніся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы