І загадаў вазіць яго на другой сваёй павозцы і клікаць перад ім: «Абрэк!», і каб усе перад ім укленчвалі і ведалі, што ён правіцель над усёй Егіпецкай зямлёй.
2 ЦАРСТВАЎ 20:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама Хіра з Яіра быў святаром у Давіда. Біблія (пераклад А.Бокуна) І таксама Іра з Яіру быў святаром у Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таксама і Іра Ярыцянін быў сьвятаром, у Давіда. |
І загадаў вазіць яго на другой сваёй павозцы і клікаць перад ім: «Абрэк!», і каб усе перад ім укленчвалі і ведалі, што ён правіцель над усёй Егіпецкай зямлёй.
І змяніў імя яго, і назваў яго на мове егіпецкай: Сапанэт-Панэк, і даў яму за жонку Асэнат, дачку Патыфэра, святара Геліяпольскага. І так Язэп узвысіўся над усёй зямлёй Егіпецкай —
Панаваў жа голад на зямлі ў дні Давіда тры гады, год за годам. І раіўся Давід з Госпадам, і Госпад сказаў: «Над Саўлам і над яго домам — кроў, бо ён забіў габаонцаў».
А Баная, сын Ёяды, быў над херэтамі і фелетамі; а сыны Давіда былі падручнымі цара.
Азарыя, сын Натана, — над намеснікамі, Забуд, сын Натана, святар, — прыяцелем цара.
Прытым спевакі, сыны Асафа, стаялі на сваім месцы па загадзе Давіда, і Асафа, і Гемана, і Ідытуна — прарокаў цара; прыдзверныя ж пры кожнай браме вартавалі, так што ні на хвілінку не адрываліся ад паслугі, бо браты іх, левіты, прыгатавалі ім ежу.
Той адказаў: «Хто цябе зрабіў кіраўніком і суддзёю над намі? Ці ты хочаш мяне забіць, як забіў егіпцяніна?» Спалохаўся Майсей і сказаў: «Напэўна, справа гэта выявілася».
А ў святара мадыянскага было сем дачок, якія прыйшлі, каб чэрпаць ваду; і жадалі яны, напоўніўшы карыты, панапойваць статкі бацькі свайго.
І на выбраных сыноў Ізраэля не падняў Ён рукі Сваёй; і глядзелі яны на Бога, і елі, і пілі.
Яір, сын Манасы, здабыў увесь абшар Аргоба аж да межаў Гэсура і Мааха; і назваў іх сваім імем «Басан Гавот Яір», так і да сённяшняга дня.