2 ЦАРСТВАЎ 16:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшоў цар Давід у Бахурым, і, вось, выйшаў адтуль чалавек з роду дому Саўлава, на імя Сямэй, сын Гэра, і ішоў, на хаду праклінаючы яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў валадар Давід у Бахурым, і вось, выйшаў адтуль чалавек з роду дома Саўла, а імя ягонае — Шымэй, сын Гера. Ён ішоў і, ідучы, праклінаў яго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі дайшоў цар Давід да Бахурыма, вось, выйшаў адтуль чалавек з роду Саўлавага, імем Сэмэй, сын Геры; ён ішоў і ліхасловіў, |
І сказаў цар Сібе: «Вось, тваё ўсё, што належала Мэрыбаалу». І Сіба сказаў: «Прашу, хай знайду я ласку ў цябе, гаспадар мой, цар».
і кідаў камяні ў Давіда і ва ўсіх паслугачоў цара Давіда. А ўвесь народ і ўсе ваяры наймагутнейшыя ішлі побач з царом з правага і з левага боку.
Але ўбачыў іх нейкі юнак і паведаміў Абсалому; а яны хутка пайшлі далей і прыбылі ў дом нейкага чалавека ў Бахурыме, які меў студню на сваім панадворку, і яны спусціліся ў яе.
І ішоў за ёй муж яе, плачучы, аж да Бахурыма; і Абнэр сказаў яму: «Ідзі, вяртайся!» І ён вярнуўся.
А ў горадзе Сузы пражываў чалавек, юдэй, на імя Мардахэй, сын Яіра, сына Сямэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна,
Хай яны праклінаюць, але Ты дабраслаўляй; хай тыя, што паўстаюць супраць мяне, хай пасаромеюцца, а слуга Твой будзе весяліцца.
бо яно адзінае ў яго, ім накрываецца ён, гэта абалонка цела яго, і не мае ён іншага, у чым спаць; калі будзе ён клікаць Мяне, выслухаю яго, бо Я міласэрны.
Як птушка, што пералятае да іншага, і ластаўка, што пырхае, так не здзейсніцца праклён, што казалі дарэмна.
У думцы сваёй не зневажай цара, і ў сховах спальні сваёй не праклінай багатага, бо нават птушкі нябесныя занясуць голас твой і хто мае крылы — абвесціць сказанае.
А будзе ён бадзяцца па зямлі ў здзеку і галодны: а калі спазнае голад, будзе злавацца, пачне праклінаць цара свайго і Бога свайго.
І сказаў філістынец Давіду: «Ці ж я сабака, што ты ідзеш да мяне з кіем?» І пракляў філістынец Давіда сваімі багамі,