І вось сёння прыбыла я, каб сказаць цару, гаспадару майму, гэтае слова, бо народ палохае мяне. І сказала паслугачка твая: “Скажу я цару, ці можа цар споўніць просьбу паслугачкі сваёй?
2 ЦАРСТВАЎ 14:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Можа, цар выслухае, каб вызваліць паслугачку сваю з рукі таго, хто хоча знішчыць мяне і сына майго разам са спадчыны Божай”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выслухае валадар, каб вызваліць служку сваю з рукі таго, хто хоча зьнішчыць мяне і сына майго і [пазбавіць] спадчыны Божай”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) мабыць, цар выслухае і выбавіць рабу сваю з рук людзей, якія хочуць зьнішчыць мяне разам з сынам маім са спадчыны Божай. |
І вось сёння прыбыла я, каб сказаць цару, гаспадару майму, гэтае слова, бо народ палохае мяне. І сказала паслугачка твая: “Скажу я цару, ці можа цар споўніць просьбу паслугачкі сваёй?
Я — мірны горад з [гарадоў], верных Ізраэлю. І ты хочаш разваліць горад і зруйнаваць маці [гарадоў] Ізраэля? Навошта ты нішчыш спадчыну Госпада?»
Дык вось, цяпер хай паслухае, прашу, гаспадар мой, цар, словы паслугача свайго: “Калі Госпад падгаварыў цябе супраць мяне, хай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра; калі ж сыны чалавечыя — хай будуць яны праклятыя перад Госпадам, бо выгналі яны мяне сёння, каб я не жыў у спадчыне Госпада, кажучы: “Ідзі, служы чужым багам”.