2 ЦАРСТВАЎ 14:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Ёаб, сын Сэруі, разумеючы, што сэрца цара прыхілілася да Абсалома, Біблія (пераклад А.Бокуна) І зразумеў Ёаў, сын Цэруі, што сэрца валадара [прыхілілася] да Абсалома. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заўважыў Ёаў, сын Саруі, што сэрца цара павярнулася да Авэсалома. |
паслаў у Тэкуа, і прывёў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: «Прыкінься, што ты ў жалобе, і апраніся ў жалобнае адзенне, і не намашчайся алеем, каб быць, як жанчына, якая ўжо вельмі доўга смуткуе па памерлым.
І задрыжэў цар, і пайшоў у верхняе памяшканне брамы, і плакаў. І, калі ішоў, так гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
Так вось перамога ператварылася ў той дзень у жалобу для ўсяго народа; бо пачуў народ у той дзень вестку: «Цар сумуе дзеля сына свайго».
А цар закрыў твар свой і галасіў моцным голасам: «Сыне мой Абсаломе, Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
А былі там тры сыны Сэруі: Ёаб, Абісай і Асаэль. А Асаэль быў вельмі хуткім скараходам, як сарна ў полі.