І выйшлі з горада людзі, і ваявалі супраць Ёаба; і былі забітыя ў народзе паслугачы Давідавы, і памёр таксама Урыя Хетэй.
2 ЦАРСТВАЎ 11:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто забіў Абімэлеха, сына Ерабаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з мура камень млынавы, так што ён памёр у Тэбэце? Чаму вы падыходзілі пад мур?” Тады ты скажы: “Таксама паслугач твой Урыя Хетэй загінуў”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто забіў Абімэлеха, сына Еруббаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з муру камень млынавы, і ён памёр у Тэбэцы? Чаму вы падыходзілі пад мур?” І ты скажы: “Слуга твой Урыя Хет згінуў таксама”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) хто забіў Авімэлэха, сына Еравалавага? ці не жанчына кінула на яго са сьцяны абломак жарона і забіла яго, і ён памёр у Тэвэцы? навошта ж вы блізка падыходзілі да сьцяны?» і тады ты скажы: «і раб твой Урыя Хэтэянін таксама забіты і памёр». |
І выйшлі з горада людзі, і ваявалі супраць Ёаба; і былі забітыя ў народзе паслугачы Давідавы, і памёр таксама Урыя Хетэй.
і ўбачыш, што цар разгневаўся, і калі ён скажа табе: “Чаму вы так блізка пад горад падыходзілі, каб ваяваць? Ці вы не ведалі, што з муроў будуць кідаць у вас дзіды?
І калі вярнуўся Абнэр у Геброн, Ёаб адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам з ім тайна пагаварыць і ўдарыў яго там у жывот, і памёр ён у адплату за кроў Асаэля, брата Ёаба.
Рукі твае не былі звязаныя, і ногі твае не былі закутыя ў кайданы; але ты загінуў, як звычайна гінуць ад сыноў злачыннасці». І ўвесь народ пачаў яшчэ болей плакаць над ім.
Усе разам адгукнуцца яны і скажуць табе: «І ты скалечаны, як і мы, падобным стаўся ты да нас».
З таго дня Гедэон быў названы Ерабаал, бо гаварыў Ёас: «Хай Баал помсціць за сябе таму, хто разбурыў ахвярнік яго».
Дык Ерабаал, або Гедэон, устаўшы пасля ночы, ды ўвесь народ з ім прыйшлі лагерам да крыніцы, якая завецца Харад. Лагер жа мадыянцаў быў на паўночным баку ўзгорка Марэг у даліне.