Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 11:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Хто забіў Абімэлеха, сына Еруббаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з муру камень млынавы, і ён памёр у Тэбэцы? Чаму вы падыходзілі пад мур?” І ты скажы: “Слуга твой Урыя Хет згінуў таксама”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 хто забіў Авімэлэха, сына Еравалавага? ці не жанчына кінула на яго са сьцяны абломак жарона і забіла яго, і ён памёр у Тэвэцы? навошта ж вы блізка падыходзілі да сьцяны?» і тады ты скажы: «і раб твой Урыя Хэтэянін таксама забіты і памёр».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Хто забіў Абімэлеха, сына Ерабаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з мура камень млынавы, так што ён памёр у Тэбэце? Чаму вы падыходзілі пад мур?” Тады ты скажы: “Таксама паслугач твой Урыя Хетэй загінуў”».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 11:21
11 Крыжаваныя спасылкі  

І ўстаў раніцаю Еруббаал або Гідэон, і ўвесь народ, які з ім, і разлажыліся табарам каля крыніцы Харод. А табар Мадыянцаў быў на поўнач ад яго, каля ўзгорка Морэ, у лагчыне.


Рукі твае не былі зьвязаныя, і ногі твае не былі закутыя ў кайданы, а ты загінуў, як гінуць ад злодзеяў». І ўвесь народ пачаў яшчэ больш плакаць над ім.


І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагава­рыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.


З таго дня Гідэона назвалі Еруббаал, кажучы: «Няхай Баал змагаецца з ім, бо ён разваліў ахвярнік ягоны».


Усе яны адкажуць і скажуць табе: “Таксама ты саслабеў, як і мы, стаўся падобным да нас”.


І цяпер, на што [яшчэ] я спадзяюся, Госпадзе? Надзея мая ў Табе!


І выйшлі з гораду людзі, і ваявалі супраць Ёава. І былі забітыя ў народзе слугі Давіда, і загінуў таксама Урыя Хет.


і ўбачыш, што валадар разгневаўся, і ён скажа табе: “Чаму вы так блізка пад горад падыходзілі ваяваць? Ці вы ня ведалі, што з муроў будуць страляць у вас?


І пайшоў пасланец, і прыйшоў, і паведаміў Давіду ўсё, з чым паслаў яго Ёаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы