І паставіў ён дзесяць падножжаў: пяць у правай частцы святыні і пяць у левай; а мора памясціў у правай частцы святыні насупраць усходу на поўдні.
2 ЛЕТАПІСАЎ 4:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабіў жа таксама дзесяць залатых падсвечнікаў у выглядзе, як было загадана ім быць, і памясціў іх у святыні пяць па правым баку, і пяць па левым. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў дзесяць залатых сьвечнікаў, паводле пастановы, і паставіў у сьвятыні, пяць — з правага боку і пяць — з левага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў дзесяць залатых сьвяцільняў, як ім быць належала, і паставіў у храме пяць з правага боку і пяць зь левага. |
І паставіў ён дзесяць падножжаў: пяць у правай частцы святыні і пяць у левай; а мора памясціў у правай частцы святыні насупраць усходу на поўдні.
і падсвечнікі: пяць падсвечнікаў з найчысцейшага золата з правага боку і пяць падсвечнікаў з левага боку насупраць святога з святых, і кветкі, і лямпы, зверху залатыя; і шчыпцы залатыя,
і таксама ўсяго, што праз Духа было з ім: панадворкаў дома Госпада ды ўсялякіх пакояў навокал, скарбаў дома Божага і скарбаў асвечаных рэчаў,
золата на ўсе пасудзіны па вазе кожнае пасудзіны для службы; срэбра на ўсякія срэбраныя пасудзіны паводле вагі кожнай пасудзіны на розныя справы,
але і даў золата на залатыя падсвечнікі і на іх лямпы паводле вагі кожнага падсвечніка ды яго лямпаў; таксама і срэбра на срэбраныя падсвечнікі і яго лямпы адпаведна іх памерам.
«Усё, — кажа Давід, — прыйшло да мяне напісаным рукой Госпада, каб я разумеў усе працы на прыкладзе».
Затым зноў пачаў прамаўляць да іх Ісус, кажучы: «Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».
Яны служаць вобразу і ценю нябеснага, як сказана было Майсею, калі меў паставіць палатку: «Глядзі, – вось, кажа, – зрабі ўсё паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары».
Таямніца сямі зорак, якія ты ўбачыў у Маёй правай руцэ, і сямі светачаў залатых: сем зорак – гэта сем анёлаў сямі цэркваў, а сем светачаў – гэта сем цэркваў.