Таксама паслаў Эзэкія пасланцоў да ўсяго Ізраэля і Юдэі, і напісаў лісты да Эфраіма і Манасы, каб наведалі дом Госпада ў Ерузаліме і каб святкавалі Пасху на пахвалу Госпаду, Богу Ізраэля.
2 ЛЕТАПІСАЎ 29:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і святары забілі іх, і іх кроў вылілі на ахвярнік як ахвяру збавення за ўвесь Ізраэль; бо цар загадаў цэласпаленне за ўвесь Ізраэль і за грэх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зарэзалі іх сьвятары, і ачысьцілі крывёю іхняй ахвярнік на перамольваньне за грахі ўсяго Ізраіля; бо за ўвесь Ізраіль сказаў валадар [учыніць] цэласпаленьне і ахвяру за грэх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І закалолі іх сьвятары, і ачысьцілі крывёю іхняй ахвярнік для загладжваньня грахоў усяго Ізраіля, бо за ўсяго Ізраіля загадаў цар прынесьці цэласпаленьне і ахвяру за грэх. |
Таксама паслаў Эзэкія пасланцоў да ўсяго Ізраэля і Юдэі, і напісаў лісты да Эфраіма і Манасы, каб наведалі дом Госпада ў Ерузаліме і каб святкавалі Пасху на пахвалу Госпаду, Богу Ізраэля.
І на асвячэнне гэтага дома Божага ахвяравалі сто бычкоў, дзвесце бараноў, чатырыста ягнят і дванаццаць казлоў за грэх усяго Ізраэля, па ліку дванаццаці пакаленняў Ізраэля.
І адна авечка са статка ў дзвесце авечак з сакавітых пашаў Ізраэля як падатак, і на ахвяру з ежы, і на ахвяру прымірэння для ачышчэння для іх, — кажа Госпад Бог.
і кіраўнік мае рупіцца пра цэласпаленні, і ахвяры з ежы, і ўзліванні ў святочныя дні, маладзікі, суботы ды ва ўсе ўрачыстасці народа Ізраэльскага: ён мае прыносіць ахвяру за грэх, і ахвяру з ежы, і цэласпаленні, і ахвяры прымірэння, каб ачысціць дом Ізраэля».
Устаноўлена семдзесят тыдняў над народам тваім і над святым горадам тваім, каб знішчыць злачыннасць, і каб грэх скончыць, і каб знішчыць несправядлівасць, і каб увесці вечную справядлівасць, і каб здзейснілася з’ява і прароцтвы, і каб быў намашчоны Святы з святых.
і складзе яе на ахвярніку разам з ахвярай хлебнай, і чалавек будзе ачышчаны па законе.
А ўсякую ахвяру за грэх, кроў якой уносяць у палатку сустрэчы для ачышчэння ў месцы святым, хай ніхто не есць, але хай паліцца яна агнём.
забіў яго, ды, намачыўшы палец у крыві яго, памазаў рогі ахвярніка кругом і ачысціў яго; рэшту крыві выліў на падножжа яго і так пасвяціў яго, ачышчаючы.
Потым склаў ён ахвяру ад народа. Узяў казла, за грэх народа, і забіў яго, і ахвяраваў дзеля ачышчэння, як і першага,
Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,