2 ЛЕТАПІСАЎ 29:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)24 І закалолі іх сьвятары, і ачысьцілі крывёю іхняй ахвярнік для загладжваньня грахоў усяго Ізраіля, бо за ўсяго Ізраіля загадаў цар прынесьці цэласпаленьне і ахвяру за грэх. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)24 І зарэзалі іх сьвятары, і ачысьцілі крывёю іхняй ахвярнік на перамольваньне за грахі ўсяго Ізраіля; бо за ўвесь Ізраіль сказаў валадар [учыніць] цэласпаленьне і ахвяру за грэх. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)24 і святары забілі іх, і іх кроў вылілі на ахвярнік як ахвяру збавення за ўвесь Ізраэль; бо цар загадаў цэласпаленне за ўвесь Ізраэль і за грэх. Глядзіце раздзел |
А ў абавязках князя будуць ляжаць цэласпаленьне і хлебнае прынашэньне, і выліваньне на сьвяты і на маладзіка і ў суботы, падчас усіх урачыстасьцяў дома Ізраілевага; ён павінен будзе прыносіць ахвяру за грэх і хлебнае прынашэньне, і цэласпаленьне і ахвяру падзякавальную, на ачышчэньне дому Ізраілевага.