І сталі пасланцы, кожны са зброяй у руцэ сваёй, ад правага боку святыні аж да левага боку святыні, перад ахвярнікам і святыняй вакол цара.
2 ЛЕТАПІСАЎ 23:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І расставіў увесь народ са зброяй у руках вакол цара ўздоўж святыні ад правага боку аж да левага боку перад ахвярнікам і святыняй. Біблія (пераклад А.Бокуна) і паставіў увесь народ, і кожны меў зброю сваю ў руцэ сваёй, ад правага боку Дому аж да левага боку Дому, перад ахвярнікамі і каля Дому навокал валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паставіў увесь народ, кожнага са зброяю ягонай у руцэ ягонай, ад правага боку храма да левага боку храма, каля ахвярніка і каля дома, вакол цара. |
І сталі пасланцы, кожны са зброяй у руцэ сваёй, ад правага боку святыні аж да левага боку святыні, перад ахвярнікам і святыняй вакол цара.
І вывелі сына цара, і ўсклалі яму дыядэму і сведчанне ды паставілі яго царом. Таксама Ёяда першасвятар і сыны яго намасцілі яго; і загаманілі ўголас, і сказалі: «Хай жыве цар!»
І далей першасвятар Ёяда даў сотнікам дзіды, і шчыты, і кальчугі цара Давіда, якія былі ў святыні Божай.
Такім чынам, стаў ён перад ахвярнікам Госпада насупраць усёй супольнасці ізраэльскай і выцягнуў рукі свае.
Адзін аднаму не замінае, кожны ідзе сваім шляхам; яны прарываюцца праз стрэлы, і гэта ім не шкодзіць.