А другія справы Ерабаама, як ён ваяваў і як цараваў, — усё гэта апісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля.
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А астатнія дзеянні Язафата, першыя і апошнія, запісаны ў словах Егу, сына Ханані, якія ўнесены ў кнігі цароў Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) А рэшта дзеяньняў Язафата, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Егу, сына Ханані, якая далучана да Кнігі валадароў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Астатнія дзеі Ёсафата, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Іуя, сына Ананіевага, якія ўнесены ў кнігу цароў Ізраілевых. |
А другія справы Ерабаама, як ён ваяваў і як цараваў, — усё гэта апісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля.
І знішчыў Замбры ўвесь род Баасы паводле слова Госпада, як Ён прадказаў Баасе праз Егу, прарока,
Але прамовіў Госпад праз прарока Егу, сына Ханані, супраць Баасы і дому яго дзеля ўсякага зла, якога дапусціўся ён перад Госпадам, гневаючы Яго ўчынкамі рук сваіх, каб здарылася з ім так, як з домам Ерабаама, бо ён загубіў яго.
А іншыя дзеянні Язафата і справы яго, якія ён мужна рабіў, і як ваяваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэйскіх?
А дзеянні Рабаама першыя і апошнія, апісаны ў Словах прарока Сямэі і Адо прадракальніка, а таксама радаводы і войны, якія ўзніклі між Рабаамам і Ерабаамам за ўвесь час.
У той час прыйшоў Ханані Прадракальнік да Асы, цара Юдэі, ды сказаў яму: «Таму што ты меў надзею на цара Сірыі, а не на Госпада, Бога твайго, таму выйдзе з-пад рукі тваёй войска цара Сірыі.
Насустрач яму выбег Егу, сын Ханані Прадракальніка, і сказаў яму: «Бязбожніку ты даеш дапамогу і з тымі, што ненавідзяць Госпада, распачынаеш сяброўства, — і таму сапраўды заслужыў ты гнеў Госпада;
А астатнія дзеянні Амазіі, ад першых да апошніх, запісаны ў Кнізе Цароў Юдэі і Ізраэля.