А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі пачулі, што Госпад ваяваў супраць ворагаў Ізраэля — страх Божы ўпаў на ўсе краіны зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў страх Божы на ўсіх валадарствах зямлі гэтай, калі яны пачулі, што ГОСПАД ваяваў супраць ворагаў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І быў страх Божы на ўсіх царствах зямных, калі яны пачулі, што Сам Гасподзь ваяваў супроць ворагаў Ізраіля. |
А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».
І гнаўся за імі Аса і народ, які з ім быў, аж да Герара; і палі этыёпцы аж да вынішчэння, бо былі знішчаны Госпадам і Яго баявым войскам. Такім чынам, узялі многа здабычы
і здабылі ўсе гарады вакол Герара: бо ахапіў іх вялікі страх Госпадаў. І абрабавалі ўсе гарады, і прынеслі вялікую здабычу.
Такім чынам, ажыў страх Госпадаў па ўсіх царствах земляў, што былі вакол Юдэі, і не адважваліся ваяваць супраць Язафата.
і затрымаў Ён колы калясніц, так што з цяжкасцю рухаліся яны. І казалі егіпцяне: «Уцячэм ад Ізраэля! Бо Госпад змагаецца за іх супраць нас».
Трывогу ад Мяне Я пашлю наперадзе цябе і патрывожу кожны народ, да якога прыйдзеш; і прымушу ўцякаць ад цябе ўсіх ворагаў тваіх, пасылаючы
Такім чынам, усе цары амарэяў, якія пражывалі за Ярданам на заходнім баку, і ўсе цары Ханаана, якія валодалі землямі, блізкімі да Вялікага мора, пачулі, што Госпад высушыў воды Ярдана перад сынамі Ізраэля, аж пакуль яны не пераправіліся; аслабела ў іх сэрца, і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраэля.