І загадаў Давід сабраць усіх чужаземцаў з зямлі Ізраэля і паставіў іх каменябойцамі, выломліваць і часаць камяні для пабудавання дома Божага.
2 ЛЕТАПІСАЎ 2:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мы будзем сячы дрэвы на Лібане, колькі табе трэба, і даставім іх морам на плытах у Ёпэ, а тваёй справай будзе даставіць іх у Ерузалім». Біблія (пераклад А.Бокуна) І мы будзем сячы дрэвы з Лібану, паводле ўсіх патрэбаў тваіх, і прыгонім іх табе плытамі па моры ў Яфу, і ты завязеш іх у Ерусалім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) А мы насячом дрэў зь Лівана, колькі табе трэба, і прыгонім іх у плытах па моры ў Яфу, а ты завязеш іх у Ерусалім. |
І загадаў Давід сабраць усіх чужаземцаў з зямлі Ізраэля і паставіў іх каменябойцамі, выломліваць і часаць камяні для пабудавання дома Божага.
І ўся супольнасць Юдэі, — як святары і левіты, так і ўсе ўдзельнікі, якія прыбылі з Ізраэля, таксама і чужынцы, што прыйшлі з зямлі Ізраэля або жылі ў Юдэі, — была перапоўнена радасцю.
Усіх людзей, якія засталіся ад хетэяў, і амарэяў, і феразеяў, і гівеяў, і евусеяў, якія не былі з пакалення Ізраэля,
а былі з сыноў тых, што засталіся пасля іх на зямлі, якіх не забілі сыны Ізраэля, — зрабіў Саламон даннікамі аж па сённяшні дзень.
А грошы далі каменябойцам і майстрам, таксама ежу, і пітво, і аліўкавы алей сідонцам і тырцам, каб яны даставілі дрэва кедравае з Лібана да Ёпэ з дазволу Кіра, цара персаў.
Дык устаў Ёна, каб уцячы ў Тарсіс ад аблічча Госпада, і сышоў у Ёпэ, і знайшоў карабель, які плыў у Тарсіс, і заплаціў належную плату ды сеў у яго, каб плысці з імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.
Дык пашлі ў Ёпу і пакліч Сімона, званага Пётрам; ён гасціць у доме Сімона гарбара каля мора, і ён, прыйшоўшы, скажа табе”.
А была ў Ёпе адна вучаніца, імем Табіта, значыць «сарна»; яна была поўная добрых учынкаў і міласцін, якія рабіла.
А як Ліда ёсць недалёка ад Ёпы, дык вучні, пачуўшы, што там знаходзіцца Пётра, паслалі да яго двух мужоў папрасіць яго: «Прыйдзі да іх, не марудзь!»
І ў той дзень вырашыў ён, што яны будуць дапамагаць усяму народу і ахвярніку Госпада, секчы дровы і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое Госпад выбраў.