Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 14:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І выкінуў з усіх гарадоў Юдэі ўзгоркі, і курыльніцы для духмянасцей, і цараваў у супакоі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прыбраў ён у-ва ўсіх гарадах Юды ўзгоркі і выявы сонца. І было ў супакоі валадарства перад абліччам ягоным.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і адмяніў ён ва ўсіх гарадах Юдавых вышыні і статуі сонца. І спакойнае было пры ім царства.

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 14:5
6 Крыжаваныя спасылкі  

А Рабаам абжыўся ў Ерузаліме ды адбудаваў мураваныя гарады ў Юдэі.


і прыказаў Юдзе прызнаваць Госпада, Бога бацькоў сваіх, і спаўняць закон ды ўсе прыказанні.


І ў прысутнасці яго знішчылі ахвярнікі Баалам; і курыльніцы, памешчаныя над імі, разваліў; таксама слупы і разьбяныя выявы і адлітыя статуі паразбіваў і здрабніў ды рассыпаў кавалкі па магілах тых, хто звычайна гэтыя ахвяры ўскладваў.


разваліў ахвярнікі, і слупы, і разьбяныя выявы разбіў на кавалкі; і перавярнуў усе курыльніцы ва ўсёй зямлі Ізраэля, і затым вярнуўся ў Ерузалім.


і знішчу ахвярнікі вашы, і паразбіваюцца капішчы вашы, і кіну Я забітых вашых перад ідаламі вашымі.


Калі ж мінуў доўгі час пасля таго, як Госпад даў Ізраэлю супакой ад усіх ворагаў навокал, і Ешуа быў ужо стары і ў гадах пажылых,