2 ЛЕТАПІСАЎ 13:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Абія размясціўся на гары Сэмараім, што на гары Эфраіма, і заявіў: «Слухайце, Ерабааме і ўвесь Ізраэль! Біблія (пераклад А.Бокуна) І стаў Абія на вяршыні гары Цэмараім, якая ў гарах Эфраіма, і сказаў: «Паслухайце мяне, Ерабаам і ўвесь Ізраіль! Біблія (пераклад В. Сёмухі) І стаў Авія на вяршыні гары Цэмараімскай, адной з гор Яфрэмавых, і казаў: паслухайце мяне, Ераваам і ўсе Ізраільцяне. |
І калі Абія пачынаў вайну, меў чатырыста тысяч адборных, вельмі здатных да бою ваяроў, Ерабаам супраць іх выставіў фронт у восемсот тысяч ваяроў, і яны таксама былі адборныя і вельмі мужныя ў баях.
выйшаў насустрач Асе і сказаў яму: «Слухайце мяне ты, Аса, ды ўся Юдэя і Бэньямін! Госпад з вамі, бо вы былі з Ім. Калі будзеце шукаць Яго, будзе знойдзены вамі; а калі пакінеце Яго, Ён вас пакіне.
Калі паведамілі аб гэтым Ёатаму, ён пайшоў і стаў на вяршыні гары Гарызім і, павысіўшы голас, усклікнуў і сказаў: «Слухайце мяне, людзі Сіхэма, і хай пачуе вас Бог.