Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 13:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І калі Абія пачынаў вайну, меў чатырыста тысяч адборных, вельмі здатных да бою ваяроў, Ерабаам супраць іх выставіў фронт у восемсот тысяч ваяроў, і яны таксама былі адборныя і вельмі мужныя ў баях.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І скіраваў Абія на вайну войска, ваяроў спраўных чатырыста тысячаў выбранцоў; а Ерабаам выйшаў супраць яго на вайну з васьмістамі тысячамі выбранцоў, ваяроў мужных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І вывеў Авія на вайну войска зь людзей адважных, з чатырохсот тысяч чалавек адборных; а Ераваам выступіў супроць яго на вайну з васьмюстамі тысяч чалавек, таксама адборных, адважных.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 13:3
9 Крыжаваныя спасылкі  

А іншыя дзеянні Абіі і ўсё, што ён рабіў, — ці не запісана гэта ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? І працягвалася вайна між Абіем і Ерабаамам.


Затым падаў Давіду лічбу перапісанага насельніцтва, і ўвесь Ізраэль налічыў мільён і сто тысяч мужчын, што могуць трымаць меч; а ў Юдзе — чатырыста семдзесят тысяч мужчын ваяроў;


Рабаам прыбыў у Ерузалім і склікаў усё пакаленне Юды і Бэньяміна — сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб ваяваць з Ізраэлем і вярнуць сабе сваю ўладу царскую.


Тры гады цараваў Абія у Ерузаліме. І імя маці яго — Міхая, дачка Урыэля з Габы. І паміж Абіяй і Ерабаамам ішла вайна.


Такім чынам, Абія размясціўся на гары Сэмараім, што на гары Эфраіма, і заявіў: «Слухайце, Ерабааме і ўвесь Ізраэль!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы