і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму [Абрам] дзесятую частку з усяго.
2 ЛЕТАПІСАЎ 13:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўцяклі сыны Ізраэля ад Юдэі, але аддаў іх Бог у іх рукі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўцяклі сыны Ізраіля перад абліччам Юды, і аддаў іх Бог у руку іхнюю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабеглі сыны Ізраілевыя ад Юдэяў, і перадаў іх Бог у рукі ім. |
і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму [Абрам] дзесятую частку з усяго.
Такім чынам, паразіў іх Абія і народ яго плягаю страшнай; і пала пабітых ізраэльцаў пяцьсот тысяч мужных ваяроў.
Ці ж этыёпцы і лібійцы не былі вялікай сілай дзеля калясніц, і коннікаў, і вялікай колькасці? Іх, — бо ты верыў Госпаду, — аддаў Ён у рукі твае!
Ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад горада ў даліне аж да Галаада не было горада, які б пазбег нашых заваёў; усё аддаў нам Госпад, Бог наш,
І аддаў Госпад, Бог наш, у рукі нашы Ога, цара Басана, і ўвесь народ яго, і вынішчылі мы яго так, што ніхто не ўцалеў.
У той дзень, калі выдаў Госпад амарэяў сынам Ізраэля, сказаў Ешуа Госпаду ў прысутнасці Ізраэля: «Стой, сонца, над Габаонам, і ты, месяц, над далінай Аялона».
І даў ім Госпад супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў не адважыўся ваяваць з імі, але ўсіх ворагаў Госпад падпарадкаваў Ізраэлю.
І пайшоў Юда, і аддаў Госпад у рукі іх хананеяў і феразеяў, і ў Бэзэку забілі яны дзесяць тысяч мужчын.
І аддаў яго Госпад у рукі Ізраэля з усім яго войскам, ён пабіў яго і завалодаў усёй зямлёй амарэяў, жыхароў гэтай краіны,
А Саўлу паведамілі, што Давід прыбыў ў Кэйлу, і сказаў Саўл: «Аддаў яго Бог у рукі мае: бо, уваходзячы ў горад, які мае брамы і запоры, ён сам замкнуў сябе».