І калясніца, якая выходзіла з Егіпта, каштавала шэсцьсот сікляў срэбра, і конь — сто пяцьдзесят; такім чынам, праз іх рукі прадавалася гэта ўсім царам Сірыі.
2 ЛЕТАПІСАЎ 1:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і падарожнічалі, і прыводзілі з Егіпта калясніцу за шэсцьсот сікляў, а каня за сто пяцьдзесят сікляў срэбра; праз свае рукі прыводзілі яны іх такім жа чынам ад усіх цароў хетэяў і сірыйцаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны зыходзілі і прывозілі з Эгіпту калясьніцы за шэсьцьсот сыкляў срэбра і каня за сто пяцьдзясят [сыкляў]. І гэтак праз рукі іхнія прывозілі іх для ўсіх валадароў Хетаў і валадароў Араму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калясьніцу атрымлівалі і дастаўлялі зь Егіпта за шасьцьсот сікляў срэбра, а каня за сто пяцьдзясят. Такім самым чынам яны рукамі сваімі дастаўлялі гэта ўсім царам Хэтэйскім і царам Арамэйскім. |
І калясніца, якая выходзіла з Егіпта, каштавала шэсцьсот сікляў срэбра, і конь — сто пяцьдзесят; такім чынам, праз іх рукі прадавалася гэта ўсім царам Сірыі.
Але не адступіў Егу ад грахоў Ерабаама, сына Набата, у якія той уцягнуў Ізраэль; і не адкінуў ён залатых цяльцоў, якія былі ў Бэтэлі і Дане.