Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 КАРЫНФЯНАЎ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо мы, якія жывём, заўсёды аддаёмся на смерць дзеля Ісуса, каб і жыццё Ісуса выявілася ў нашым смяротным целе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо мы, жывыя, заўсёды выдаваныя на сьмерць дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў сьмяротным целе нашым.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо мы жывыя няспынна аддаёмся на сьмерць за Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава адкрылася ў сьмяротнай плоці нашай,

Глядзіце раздзел



2 КАРЫНФЯНАЎ 4:11
11 Крыжаваныя спасылкі  

Як кавалкі ад рассякання і ўзорвання на зямлі, рассыпаны косці іх па цяснінах пекла.


ці ж бы Бог не спытаў бы з нас за гэта? Ён жа пазведаў таямніцы сэрца.


А калі ў вас жыве Дух Таго, Хто ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і смяротныя целы вашы праз Духа Свайго, Які жыве ў вас.


Як напісана: «Дзеля Цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі на зарэз».


Я штодня паміраю, і гэта праз ваша ўхваленне, браты, якое маю ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым.


і як насілі мы вобраз зямнога, так будзем насіць вобраз нябеснага.


заўсёды носім у целе нашым мёртвасць Госпада Ісуса, каб і жыццё Ісуса выявілася ў целе нашым.


Так што смерць дзейнічае ў нас, а жыццё – у вас.


Вось мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, згараваныя, уздыхаем, хочучы не пазбыцца яе, але прыадзецца, каб тое, што смяротнае, ахоплена было жыццём.


быццам няведамыя, ды вядомыя, быццам паміраючыя, а, вось, жывём, быццам караныя, але не забітыя на смерць,