Жыве Госпад, Бог твой! Няма народа або царства, да якога б не паслаў гаспадар мой, каб цябе адшукаць, калі адказалі ўсе: “Няма яго тут”, — ён казаў прысягнуць кожнаму царству і кожнаму народу, што цябе нельга там знайсці.
1 ЦАРСТВАЎ 23:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выведайце і агледзьце ўсе яго схованкі, у якіх ён хаваецца, і вярніцеся да мяне ў пэўнае месца, каб і я пайшоў з вамі; бо, калі будзе ён у зямлі гэтай, я перашукаю яго ва ўсіх мясцовасцях Юды». Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабачце, і выведайце ўсе сховы ягоныя, у якіх ён хаваецца, і вярніцеся да мяне, ведаючы месца, і я пайду з вамі. І калі ён будзе ў зямлі гэтай, я буду шукаць яго ў-ва ўсіх тысячах Юды». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і высачыце, і разьведайце ўсе ягоныя сховішчы, у якіх ён тоіцца, і вярнецеся да мяне з пэўнаю весткаю, і я пайду з вамі; і калі ён у гэтай зямлі, я буду шукаць яго ва ўсіх тысячах Юдавых. |
Жыве Госпад, Бог твой! Няма народа або царства, да якога б не паслаў гаспадар мой, каб цябе адшукаць, калі адказалі ўсе: “Няма яго тут”, — ён казаў прысягнуць кожнаму царству і кожнаму народу, што цябе нельга там знайсці.
Ён сказаў ім: «Ідзіце і даведайцеся, дзе ён, а я пашлю і вазьму яго». І паведамілі яму, кажучы: «Ён у Датайне».
САДЭ. Вочы яго сочаць за ўбогім; ён падпільноўвае ў засадзе, быццам леў у логаве сваім.
І ты, Бэтлехэм, Эфрата, ці ж найменшы ты паміж мностваў Юды, бо з цябе для Мяне выйдзе Той, Хто стане Валадаром у Ізраэлі, і паходжанне Яго ад даўніх часоў, ад дзён спрадвечных.
А калі ставіўся каўчэг, казаў: «Вярніся, Госпадзе, да шматлікага войска ізраэльскага!»
Да Пасхі і свята праснакоў заставалася два дні. Дык першасвятары і кніжнікі шукалі, як Ісуса схапіць хітрасцю і забіць.
Прашу, ідзіце, і спраўней прыгатуйцеся, і дзейнічайце старанней, і агледзьце месца, дзе ён ходзіць або дзе хто-небудзь яго там бачыў: бо казалі мне, што ён надта хітры.
І яны, падняўшыся, пайшлі ў Зіф, апераджаючы Саўла. А Давід і людзі яго былі ў пустыні Маон, у Арабе на поўдні пустыні.
Вось, бачаць вочы твае, што Госпад выдаў цябе сёння ў пячоры ў рукі мае; і гаварылі мне, каб я забіў цябе, але пашкадавала цябе вока маё, бо я казаў: “Не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — намашчэнец Госпадаў і бацька мой”.