Толькі памятай пра мяне, калі табе будзе добра, ды зрабі мне ласку і падкажы фараону, каб выпусціў ён мяне з гэтай вязніцы.
1 ЦАРСТВАЎ 20:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ты не спыняй міласэрнасці сваёй адносна дому майго навечна; нават тады, калі Госпад выкарчуе ўсіх ворагаў Давіда з зямлі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты не спыняй міласэрнасьці сваёй адносна дому майго на вякі, нават тады, калі ГОСПАД прыбярэ ворагаў Давіда з аблічча зямлі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі я памру, дык не адбяры міласьці тваёй ад дому майго вавек, нават і тады, калі Гасподзь зьнішчыць з улоньня зямлі ўсіх ворагаў Давідавых. |
Толькі памятай пра мяне, калі табе будзе добра, ды зрабі мне ласку і падкажы фараону, каб выпусціў ён мяне з гэтай вязніцы.
Але пашкадаваў цар Мэрыбаала, сына Ёнатана, сына Саўла, дзеля прысягі Госпаду, што была між Давідам і сынам Саўла Ёнатанам.
Вось, аб дамоўленасці, якую мы зрабілі, я і ты, хай Госпад будзе між мною і табой навекі».
Такім чынам, сказаў Ёнатан Давіду: «Ідзі ў супакоі; бо мы прысягнулі абодва ў імя Госпада, кажучы: “Госпад будзе між мною і табой, і паміж нашчадкамі маімі і нашчадкамі тваімі адгэтуль і навечна”».
І цяпер, бо я ведаю, што ты напэўна будзеш царом і будзеш мець у руцэ сваёй царства Ізраэльскае,