1 ЦАРСТВАЎ 20:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Давід адказаў Ёнатану: «Хто паведаміць мне, калі бацька твой часам жорстка адкажа табе?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід Ёнатану: «Хто паведаміць мне, калі бацька твой жорстка адкажа табе?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід Ёнатану: хто паведаміць мне, калі бацька твой адкажа сурова? |
ён пазнаў іх і, як бы ў чужых, строга запытаўся ў іх: «Адкуль прыбылі вы?» Яны адказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў для пражыцця».
І адказаў цар народу жорстка, бо не пайшоў ён за парадаю старэйшых, якую яны яму давалі,
І Ёнатан сказаў Давіду: «Хадзі, выйдзем вонкі, у поле». І калі выйшлі яны ў поле абодва,
І сказаў Ёнатан: «Ніякім чынам! Бо, калі сапраўды даведаюся, што бацька мой вырашыў зрабіць табе крыўду, не можа так стацца, каб табе аб гэтым не паведаміў».
І ў адказ сказаў Набал паслугачам Давіда: «Хто такі Давід і хто сын Ясэя? Сёння памножылася колькасць паслугачоў, якія пакідаюць гаспадароў сваіх.
А адзін з паслугачоў паведаміў Абігайль, жонцы Набала, кажучы: «Вось, Давід прыслаў вестуноў з пустыні, каб прывіталі гаспадара нашага, а ён дрэнна абышоўся з імі.
Дзеля таго разваж і падумай, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому яго. Ён жа сын Бэліяла, так што з ім ніхто не можа дамовіцца».