І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
1 ЦАРСТВАЎ 2:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Гэлі быў надта стары і чуў ён усё, што рабілі сыны яго адносна ўсіх ізраэльцаў і як яны спалі з жанчынамі, якія служылі пры ўваходзе ў палатку сустрэчы, Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэлій быў ужо вельмі стары. І чуў ён усё, што рабілі сыны ягоныя адносна ўсіх Ізраільцянаў, як яны спалі з жанчынамі, якія зьбіраліся пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ілій быў вельмі стары і чуў усё, як учыняюць сыны ягоныя з усімі Ізраільцянамі, і што яны сьпяць з жанчынамі, што зьбіраліся каля ўваходу ў скінію сходу. |
І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
Вось радавод Якуба. Язэп, калі меў семнаццаць гадоў, яшчэ юнаком пасвіў статак разам з братамі сваімі; і быў ён разам з сынамі Більгі і Зільпы, жонак бацькі свайго; і паведамляў ён бацьку благія чуткі пра іх.
Зрабіў і таз медны з падножжам яго з люстэрак жанчын, якія служылі пры ўваходзе ў палатку сустрэчы.
Святары яе парушылі законы Мае і апаганілі Мае святыні, не адрознівалі яны паміж святым і неасвячоным, і не навучыліся адрозніваць чыстае і нячыстае, і на суботы Мае закрылі вочы свае, і сярод іх Я меў знявагу.
і сказаў ён ім: «Чаму робіце вы такія рэчы, аб якіх я чую, найгоршыя рэчы, ад усяго народа?
Бо Я прадказаў яму, што буду судзіць дом яго навекі дзеля правіннасці, таму што ён ведаў, што сыны яго зневажаюць Бога, а не караў іх.