І раіўся Давід з Госпадам, пытаючыся: «Ці пайсці мне на філістынцаў? І ці аддасі Ты іх у мае рукі?» Госпад сказаў Давіду: «Ідзі, бо Я, аддаўшы філістынцаў, перадам іх у рукі твае».
1 ЦАРСТВАЎ 14:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Саўл пытаўся ў Бога: «Ці ісці ў пагоню за філістынцамі? Ці аддасі Ты іх у рукі Ізраэля?» Але Ён не адказаў яму ў той дзень. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пытаўся Саўл у Бога: «Ці ісьці ў пагоню за Філістынцамі? Ці Ты аддасі іх у рукі Ізраіля?» І не адказаў яму [Бог] у той дзень. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спытаў Саўл у Бога: ці ісьці мне ў пагоню за Філістымлянамі? ці аддасі іх у рукі Ізраіля? Але Ён не адказваў яму ў той дзень. |
І раіўся Давід з Госпадам, пытаючыся: «Ці пайсці мне на філістынцаў? І ці аддасі Ты іх у мае рукі?» Госпад сказаў Давіду: «Ідзі, бо Я, аддаўшы філістынцаў, перадам іх у рукі твае».
А Давід раіўся з Госпадам, Які даў такі адказ: «Не выходзь, але абыдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку тутавых дрэў;
Дык пайшоў ён да цара, і цар сказаў яму: «Міхей, ці маем мы ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Ён яму адказаў: «Ідзі і ваюй шчасліва, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».
І сказаў тады Язафат цару Ізраэля: «Запытайся сёння, прашу цябе, што на гэта скажа Госпад».
«Сын чалавечы, кажы старэйшынам Ізраэля і скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Ці вы прыйшлі запытацца ў Мяне? Жыву Я, не адкажу вам”, — кажа Госпад Бог.
Па смерці Ешуа раіліся сыны Ізраэля з Госпадам, кажучы: «Хто з нас першы выступіць супраць хананеяў ваяваць з імі?»
Яны паўсталі, і пайшлі ў Бэтэль, і параіліся з Богам, і сказалі: «А хто пойдзе з нас першым у бой супраць сыноў Бэньяміна ў нашым войску?» Госпад ім адказаў: «Юда пойдзе першы».
служыў перад Госпадам Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона. Такім чынам, раіліся яны з Госпадам і казалі: «Ці павінны мы яшчэ ісці ваяваць супраць сыноў Бэньяміна, братоў нашых, ці павінны мы скарыцца?» Госпад ім адказаў: «Ідзіце ваяваць, бо Я заўтра аддам іх у рукі вашы».
І потым пыталіся ў Госпада, ці той чалавек прыбыў сюды. І Госпад адказаў: «Вось, ён хаваецца ў лагеры».
Такім чынам, раіўся Давід з Госпадам, кажучы: «Ці ісці і ўдарыць мне філістынцаў гэтых?» І сказаў Госпад Давіду: «Ідзі і ўдар філістынцаў гэтых, і вызвалі Кэйлу».
Дык Давід ізноў раіўся з Госпадам, Які адказаў яму: «Уставай і ідзі на Кэйлу, бо Я аддам філістынцаў у рукі твае».
І пытаўся ён у Госпада, і Ён яму не адказаў, ані праз сон, ані праз урым, ані праз прарокаў.