1 ЦАРСТВАЎ 10:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І склікаў Самуэль народ да Госпада ў Міцпу, Біблія (пераклад А.Бокуна) І склікаў Самуэль народ да ГОСПАДА ў Міцпу, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І склікаў Самуіл народ да Госпада ў Масіфу |
І пайшоў Яфтах з князямі Галаада, і ўвесь народ зрабіў яго сваім кіраўніком. І ўсе гэтыя словы свае сказаў Яфтах перад Госпадам у Міцпе.
І выйшлі ўсе сыны Ізраэля, і, як адзін чалавек, сабраліся аднолькава ад Дана да Бээр-Сэбы і з зямлі Галаад да Госпада ў Міцпу.
І вырушыў увесь народ у Галгал, і ўстанавілі там царом Саўла перад Госпадам у Галгале, і там склалі ахвяры прымірэння перад Госпадам. І ўсцешыўся там вельмі Саўл і ўсе жыхары Ізраэля.
І штогод падарожнічаў ён у Бэтэль, і Галгал, і Міцпу, і судзіў Ізраэль у названых месцах.