І дзіця вырасла, і было аднятае ад грудзей. І Абрагам справіў вялікі баль у той дзень, у які Ізаак быў адняты ад грудзей.
1 ЦАРСТВАЎ 1:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І павяла яго з сабою пасля таго, як адняла, з трохгадовым быком, адной эфай мукі і з бурдзюком віна; і прывяла яго ў дом Госпада ў Сіло. А хлопец быў яшчэ дзіцём. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ўжо адняла, павяла яго з сабою, і ўзяла таксама трохгадовага бычка, адну эфу мукі і буклак віна, і прывяла яго ў Дом ГОСПАДА ў Шыло. А хлопец быў яшчэ дзіцём. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі выкарміла яго, пайшла зь ім у Сілом, узяўшы тры цяляці і адну эфу мукі і мех віна, і прыйшла ў дом Госпада ў Сіломе; а хлопчык быў яшчэ дзіця. |
І дзіця вырасла, і было аднятае ад грудзей. І Абрагам справіў вялікі баль у той дзень, у які Ізаак быў адняты ад грудзей.
І сястра Тапнэс нарадзіла яму сына Гэнубата, і Тапнэс выгадавала яго ў доме фараона, і жыў Гэнубат у фараона разам з сынамі яго.
Іншую прыпавесць расказаў ім: «Падобна Валадарства Нябеснае да рошчыны, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меркі мукі, пакуль усё не закісла».
ў месцы, якое выбера Госпад, Бог ваш, каб у ім прабывала імя Яго, туды прыносьце, што я загадваю: цэласпаленні, крывавыя ахвяры, дзесяціны, дары рук вашых і тую найлепшую з ахвяр, якою прысягнеце вы Госпаду.
Тры разы ў год хай пакажацца кожны з мужчын тваіх перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбера: на свята праснакоў, на свята тыдняў і на свята палатак. І ніхто хай не пакажацца перад абліччам Госпада з пустымі рукамі,
І ўсе сыны Ізраэля сабраліся ў Сіло, і там паставілі палатку сустрэчы, і ўся зямля пакарылася імі.