Баана, сын Ахілуда, меў уладу над Танахам, Магедай і над усім Бэт-Санам, што блізка Сартана, ніжэй Езрагэля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхолы і аж за Екмаам;
1 ЛЕТАПІСАЎ 7:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Каля сыноў Манасы: Бэт-Сан і ваколіцы яго, Танах і ваколіцы яго, Магеда і ваколіцы яго, Дор з яго ваколіцамі. Тут пражывалі сыны Язэпа, сына Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага. |
Баана, сын Ахілуда, меў уладу над Танахам, Магедай і над усім Бэт-Санам, што блізка Сартана, ніжэй Езрагэля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхолы і аж за Екмаам;
Гэта велічыня падатку, які ўстанавіў цар Саламон на пабудову святыні Госпада, і свайго палаца, і Мэло, і мура ерузалімскага, і Асора, і Мэгіды, і Газэра.
У яго час фараон Нэкао, цар Егіпта, пайшоў на цара асірыйцаў на раку Эўфрат. І выйшаў супраць яго цар Осія, і той забіў яго ў Магедзе, калі ўбачыў яго.
А Ахазія, цар Юдэі, бачачы гэта, уцякаў дарогай на Бэтган; і дагнаў яго Егу, і загадаў: «І гэтага таксама забіце!» І паранілі яго ў калясніцы яго на ўзгорку Гавэр, што пры Іблааме, але ён уцёк у Магеду і там памёр.
Але Осія не захацеў вярнуцца, але смела рашыў з ім ваяваць ды не згадзіўся са словамі Нэкао, якія былі з вуснаў Божых; выступіў жа ў бой на раўніне Магеда.
У той дзень будзе вялікі плач у Ерузаліме, як плач у Адад-Рэмоне на раўніне Магеда;
Прыйшлі цары і ваявалі, ваявалі цары Ханаана ў Танаху ля водаў Магеды, але здабычы срэбра не дасталі!