2 ЛЕТАПІСАЎ 35:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)22 Але Осія не захацеў вярнуцца, але смела рашыў з ім ваяваць ды не згадзіўся са словамі Нэкао, якія былі з вуснаў Божых; выступіў жа ў бой на раўніне Магеда. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)22 Але Ёсія не адвярнуў аблічча свайго ад яго, бо вырашыў ваяваць з ім, і не паслухаў словаў Нэхо, [якія былі] з вуснаў Божых, і пайшоў на бітву ў даліне Мэгіддо. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)22 Але Ёсія не адхіліўся ад яго, а падрыхтаваўся, каб біцца зь ім, і не паслухаўся слоў Нэхаа ад аблічча Божага і выступіў на бітву на раўніну Мэгіда. Глядзіце раздзел |
І была ў Манасы спадчына ў межах Ісахара і Асэра: Бэт-Сан з яго навакольнымі гарадамі, і Іблаам з яго навакольнымі гарадамі, і жыхары Дора з яго навакольнымі гарадамі, таксама жыхары Эн-Дора з яго навакольнымі гарадамі, і таксама жыхары Танаха з яго навакольнымі гарадамі, і жыхары Магеды з яго навакольнымі гарадамі, і трэцяя частка зямлі Нофэт.