1 ЛЕТАПІСАЎ 6:76 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ад пакалення Нэфталі: Кадэс у Галілеі і яго ваколіцы, Хамон з яго ваколіцамі і Карыятаім з яго ваколіцамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) з калена Нэфталі — Кедэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамон і пашы ягоныя, Кірыятаім і пашы ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад калена Нэфталімавага - Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кірэятаім і прадмесьці яго. |
А сынам Мэрары, якія засталіся з пакалення Забулона: Рэмон і ваколіцы яго ды Табор з яго ваколіцамі.
І з гэтай мэтай вызначылі Кадэс у Галілеі на гары Нэфталі, і Сіхэм на гары Эфраім, і Карыят-Арбу, або Геброн, на гары Юды;
Таксама ад пакалення Нэфталі — горад для ўцёкаў Кадэс у Галілеі, і Аматдор, і Картан з наваколлямі іх: тры гарады.
Яна паслала паклікаць Барака, сына Абінаама, з Кадэса Нэфталімава і сказаць яму: «Вось што загадаў табе Госпад, Бог Ізраэля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Забулона.