На другі год Ёаса, сына Ёахаза, цара Ізраэля, стаў царом Амазія, сын Ёаса, цара Юдэі.
1 ЛЕТАПІСАЎ 3:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сын Ёаса Амазія быў бацькам Азарыі, а сын Азарыі Ёатам Біблія (пераклад А.Бокуна) сын ягоны — Амазія; сын ягоны — Азарыя; сын ягоны — Ётам; Біблія (пераклад В. Сёмухі) ягоны сын Амасія, ягоны сын Азарыя, ягоны сын Ётам, |
На другі год Ёаса, сына Ёахаза, цара Ізраэля, стаў царом Амазія, сын Ёаса, цара Юдэі.
А ўвесь народ Юдэі ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго царом на месца бацькі яго, Амазіі.
А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Фацэя, сына Рамэліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў царом замест яго на дваццаты год Ёатама, сына Озіі, цара Юдэі.
На другі год Фацэя, сына Рамэліі, цара Ізраэля, стаў цараваць Ёатам, сын Озіі, цара Юдэі.
І пакараў Госпад цара праказай, і быў ён пракажаны аж да дня сваёй смерці, і жыў у доме ў адзіноце; а сын цара Ёатам быў кіраўніком над палацам і судзіў народ зямлі.
І супачыў Азарыя з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі яго ў горадзе Давіда, і па ім царом стаў сын яго Ёатам.
Дваццаць пяць гадоў меў Амазія, калі стаў царом, і дваццаць дзевяць гадоў цараваў у Ерузаліме. Імя маці яго Ёадэн з Ерузаліма.
А ўвесь народ Юдэі шаснаццаці-гадовага Озію паставіў царом на месца бацькі яго Амазіі.
Ёатам меў дваццаць пяць гадоў, калі пачаў цараваць, і шаснаццаць гадоў быў царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Еруса, дачка Садока.