І зрабіў Саламон усе прылады ў доме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на які клаліся хлябы пакладныя,
1 ЛЕТАПІСАЎ 23:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) яны рупіліся пра хлябы пакладныя, і пра муку на ахвяру з ежы, і пра праснакі, і пра патэльню, і пра смажанне, і пра ўсё, што было ўзважана і адмерана. Біблія (пераклад А.Бокуна) і пры хлябах пакладных, і пры муцэ для ахвяры хлебнай, пры печыве прэсным, пры тым, што печанае і што смажанае, і пры ўсім, што ўзважваюць і мераюць, Біблія (пераклад В. Сёмухі) дзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою, |
І зрабіў Саламон усе прылады ў доме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на які клаліся хлябы пакладныя,
і яны будуць пад рукой сыноў Аарона на паслузе дома Госпадава — на панадворках і ў пакоях, і пры ачышчэнні ўсяго, што пасвечана, ды спаўняць паслугу ў святыні Бога,
Таксама штодзень, раніцай і вечарам, складаюць Госпаду цэласпаленні, пах духмянасцей, ды кладуць хлябы на вельмі чыстым стале. І ў нас ёсць таксама залаты падсвечнік і лямпы яго, каб гарэлі заўсёды вечарам: мы бо пільнуем прыказанні Госпада, Бога нашага, ад Якога вы адвярнуліся.
Таксама пайшлі да цара Эзэкіі і сказалі яму: «Ачысцілі мы ўвесь дом Госпада і ахвярнік цэласпаленняў, і пасудзіны яго, а таксама стол пакладных хлябоў з усімі прыладамі яго,
на пакладныя хлябы і на заўсёдную ахвяру з ежы, на заўсёднае цэласпаленне на суботы, на дні маладзіка, на святы і на асвячонае, і на ахвяру за грэх, каб атрымаць ачышчэнне для Ізраэля, ды на ўсякую патрэбу дома Бога нашага.
ад першародных сыноў Ізраэлевых узяў грошай тысячу трыста шэсцьдзесят пяць па вазе сікля святыні.
Як увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх есці не належала ані яму, ані тым, што з ім былі, але толькі святарам?
Была гэта палатка пастаўлена першай, у якой, называнай святым, знаходзіўся свечнік, стол і хлябы пакладныя.