Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 7:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Таксама кожная ахвяра хлебная належыць святару, якім гэта ахвяра складзена.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Таксама кожная ахвяра хлебная, смажаная ў печы, у гаршчку або на патэльні, належыць сьвятару, якім гэтая ахвяра складзена.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 і любое прынашэньне хлебнае, якое печанае ў печы, і любое гатаванае ў печы, і любое гатаванае ў горшчыку альбо на патэльні, належыць сьвятару, які прыносіць яго;

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 7:9
12 Крыжаваныя спасылкі  

Хай той, хто навучаецца словам, дзеліцца ўсякім дабром з тым, які яго навучае.


Будуць есці яны ахвяры з ежы, і ахвяры за грэх, і ахвяры за злачынства, і ўсё, на што ў Ізраэлі пакладзена клятва, мае да іх належаць;


Такім чынам, з дароў найсвяцейшых, за выключэннем таго, што будзе спалена, вазьмі наступнае: кожны дар і ахвяру за грэх і злачынства, што аддаецца Мне, як рэчы найсвяцейшыя, хай будуць яны належаць табе і сынам тваім.


А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.


Ці ж не ведаеце, што тыя, што працуюць пры святыні, ядуць тое, што са святыні, а тыя, што паслугуюць пры ахвярніку, бяруць долю з ахвярніка?


Хто ж служыць у войску за свае ўласныя грошы? Або хто садзіць вінаграднік і не есць яго пладоў? Або хто пасе статак ды не есць малака статка?


Так ачысціць яго святар ад граху яго, якім ён зграшыў супраць аднаго з тых прыказанняў, і будзе літасцівы Госпад. Застаўшуюся частку возьме святар як ахвяру з ежы”».


Святар, які складае ахвяру цэласпалення нейкага чалавека, атрымае скуру жывёлы, якую склаў у ахвяру.


Але кожная ахвяра з ежы, з алеем або сухая, належыць усім сынам Аарона, як аднаму, так і другому.


У той час Газаэль, цар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гетам; і здабыў яго, і прыняў ён рашэнне ісці на Ерузалім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы