Сталася ж, калі цар абжыўся ў доме сваім і Госпад даў яму супакой ад усіх ворагаў яго навокал,
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Давід сказаў Саламону: «Сыне мой, я хацеў сам пабудаваць дом імю Госпада, Бога майго, Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід Салямону: «Сыне мой, я меў у сэрцы маім пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід Саламону: сыне мой! у мяне было на сэрцы пабудаваць дом у імя Госпада Бога майго, |
Сталася ж, калі цар абжыўся ў доме сваім і Госпад даў яму супакой ад усіх ворагаў яго навокал,
каб звернуты былі вочы Твае да дома гэтага ноччу і днём, да месца, пра якое Ты казаў: “Там будзе імя Маё”, каб Ты выслухаў малітву, якою ўпрошвае Цябе паслугач Твой у гэтым месцы,
І сказаў Госпад яму: «Я выслухаў малітву тваю і просьбу тваю, якімі ты маліўся перада Мною; і Я асвяціў святыню гэтую, якую ты пабудаваў, каб прабывала Імя Маё там вечна; і будуць там вочы Мае і сэрца Маё ва ўсе дні.
Дык аддайце сэрцы вашы і душы вашы служыць Госпаду, Богу вашаму; станьце ды пабудуйце святыню Госпаду Богу, каб перанесці каўчэг прымірэння Госпада і посуд, прысвечаны Богу, у дом, які будзе пабудаваны імю Госпада».
І звыш таго, з любові да дома Бога майго, аддаю з маёмасці маёй на дом Бога майго золата і срэбра, за выключэннем таго, што ўжо прыгатаваў на дом святы:
так стаўся да мяне, каб мог я пабудаваць дом імю Госпада, Бога майго, каб пасвяціць яго на ўспальванне перад Ім пахнучых кадзілаў і ўскладаць безупынна хлябы і цэласпальныя ахвяры раніцай і вечарам, таксама ў шабаты і ў маладзікі дый у святы Госпада, Бога нашага, навечна, як загадана Ізраэлю.
А Бог, Які захацеў, каб імя Яго было там, хай знішчыць усе царствы і народ, які выцягне руку сваю, каб занядбаць і разбурыць гэты дом Божы, што ў Ерузаліме. Я, Дарый, даў загад, я жадаю, каб ён быў дакладна выкананы».
ў месцы, якое выбера Госпад, Бог ваш, каб у ім прабывала імя Яго, туды прыносьце, што я загадваю: цэласпаленні, крывавыя ахвяры, дзесяціны, дары рук вашых і тую найлепшую з ахвяр, якою прысягнеце вы Госпаду.
а калі б далёка было месца, якое выбера Госпад, Бог твой, каб было там імя Яго, то забі з буйной і дробнай жывёлы, якую даў табе Госпад і як загадаў я табе, і спажывай у гарадах тваіх, як табе заўгодна.
але на месца, якое Госпад, Бог ваш, выбера з усіх пакаленняў вашых, каб там памясціць імя Сваё і на ім жыць, прыходзьце,