1 ЛЕТАПІСАЎ 22:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) самых вопытных па рабоце з золатам, і са срэбрам, і з меддзю, і з жалезам, якіх безліч. Дык устань і дзейнічай, і Госпад будзе з табой!» Біблія (пераклад А.Бокуна) Золата, срэбра, медзі і жалезу няма лічбы. Устань і рабі; і ГОСПАД будзе з табою». Біблія (пераклад В. Сёмухі) золату, срэбру і медзі, і жалезу няма ліку: пачні і рабі; Гасподзь будзе з табою. |
І парасстаўляў Саламон усе прылады; а было іх так многа, што вагі медзі нельга было палічыць.
Дык цяпер, сыне мой, хай Госпад будзе з табой, і будзь ты шчаслівы, і пабудуй дом Госпаду, Богу твайму, як Ён прадказаў пра цябе.
Вось, я намаганнямі сваімі прыгатаваў усё патрэбнае для дома Госпада: сто тысяч талентаў золата і мільён талентаў срэбра, а медзі і жалеза — без вагі, бо колькасць іх пераўзыходзіць вялікае мноства. Прыгатаваў дрэва і камяні; а ты зможаш да гэтага яшчэ дадаць.
Маеш таксама многа работнікаў: каменябойцаў, і муляраў, і цесляроў ды ўсякіх рамеснікаў, майстроў ва ўсякай рабоце,
Давід прыгатаваў таксама вельмі многа жалеза на цвікі на дзверы ў брамах, і на стыкі са скрэпамі — вялікі запас медзі.
Дык цяпер ведай, што Госпад выбраў цябе, каб пабудаваў ты дом і свяцілішча; будзь дужы і зрабі».
Я ж па магчымасцях усіх сваіх прыгатаваў матэрыял для дома Бога майго: золата на пасудзіны залатыя, і срэбра на срэбраныя, медзь — на медныя, жалеза — на жалезныя, дрэва — на драўляныя, камяні оніксавыя і камяні ўкладныя, цвёрды цэмент ды камяні розных колераў, і ўсякі каштоўны камень, і вельмі шмат мармуру пароскага.
З часам замацаваўся Саламон, сын Давіда, у царстве сваім, і Госпад, Бог яго, быў з ім ды ўзнёс яго высока.
Гэта не вы маеце ваяваць; а толькі смела станьце і ўбачыце дапамогу Госпада для вас, о Юдэя і Ерузалім! Не бойцеся і не палохайцеся: заўтра выйдзеце супраць іх, і Госпад будзе з вамі».
Дзеля таго, браты мае ўлюбёныя, будзьце стойкімі, непахіснымі, заўсёды рупліва занятымі справай Госпада, ведаючы, што праца ваша недарэмная перад Госпадам.
бо ўсё, што выяўляецца, ёсць святло. Таму і сказана: «Устань, які спіш, і паўстань з мёртвых, і будзе свяціць табе Хрыстос».
«Майсей, паслугач Мой, памёр; дык цяпер ты ўстань і перайдзі праз гэты Ярдан, ты і ўвесь народ гэты, у зямлю, якую Я дам сынам Ізраэля.
Ніхто не зможа супрацівіцца табе ва ўсе дні жыцця твайго; як Я быў з Майсеем, так буду і з табою; не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.
Ці не Я загадваю табе: “Будзь цвёрды і мужны, не палохайся і не бойся, бо з табою Госпад, Бог твой, ва ўсім, да чаго імкнешся”»?
І сказала Дэбора Бараку: «Устань, бо ў гэты дзень аддасць Госпад у рукі твае Сісару. Сам Госпад пойдзе перад табою». Такім чынам, сышоў Барак з гары Табор, і разам з ім дзесяць тысяч ваяроў.
І сказаў Давід: «Госпад, Які выратаваў мяне з кіпцюроў ільва і з кіпцюроў мядзведзя, Сам ухавае мяне і ад рук філістынца гэтага». Дык сказаў Саўл Давіду: «Ідзі, і хай Госпад будзе з табою».
то хай Ёнатану Госпад гэта зробіць і гэта павялічыць. А калі не спыніцца лютасць бацькі майго супраць цябе, то аб гэтым таксама паведамлю табе; адпушчу цябе, каб ты пайшоў у супакоі, і хай Госпад будзе з табою, як Ён быў з бацькам маім.