Сыны Юды: Гэр, і Анан, і Шэла, і Пэрэс, і Зара. Але Гэр і Анан памерлі ў зямлі Ханаан. Сыны Пэрэса былі: Эсром і Гамул.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Юды: Гэр, Анан і Шэла: гэтыя тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, хананейкі. Гэр жа быў першародным Юды, ліхі перад Госпадам, і Ён забіў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Юды: Ер, Анан і Шэля — тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, Ханаанянкі. I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і Ён усьмерціў яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго. |
Сыны Юды: Гэр, і Анан, і Шэла, і Пэрэс, і Зара. Але Гэр і Анан памерлі ў зямлі Ханаан. Сыны Пэрэса былі: Эсром і Гамул.
Сыны Шэлы, сына Юды: Гэр, бацька Леха і Лаада, бацька Марэсы і родаў дому работнікаў па вісону ў Бэтасбэі,
Вось сыны Юды па іх родах: Шэла, ад якога — род Шэлы; Пэрэс, ад якога — род Пэрэса; Зара, ад якога — род Зары.