Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 11:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык сабраліся ўсе ізраэльцы да Давіда ў Геброне і сказалі: «Мы ёсць косць твая і цела тваё.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сабраўся ўвесь Ізраіль да Давіда ў Хеўрон, кажучы: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сабраліся ўсе Ізраільцяне да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы костка твая і плоць твая;

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 11:1
11 Крыжаваныя спасылкі  

сказаў: «Ты сапраўды косць мая і цела маё!» І пасля таго, як Якуб пражыў у яго цэлы месяц,


І паслаў Абсалом тайных вестуноў ва ўсе пакаленні Ізраэля, кажучы: «Адразу ж, як пачуеце гук трубы, гаманіце: “Абсалом абраны царом у Геброне”».


І па тых падзеях раіўся Давід з Госпадам, кажучы: «Ці маю пайсці ў адзін з гарадоў юдэйскіх?» І Госпад яму сказаў: «Ідзі». І Давід запытаўся: «Куды маю ісці?» І Госпад адказаў яму: «У Геброн».


А часу, калі цараваў Давід над Ізраэлем, — сорак гадоў: у Геброне цараваў сем гадоў, у Ерузаліме — трыццаць тры гады.


І калі яны пайшлі, то разведалі зямлю ад пустыні Сін па Рагоб паблізу Эмата.


бо мы – члены Цела Яго, косць з касцей Яго ды цела з цела Яго.


таго толькі паставіш над сабой царом, каго Госпад, Бог твой, выбера пасярод братоў тваіх. Не зможаш ты зрабіць царом чалавека другога народа, які не ёсць тваім братам.


«Скажыце ўсім людзям у Сіхэме: “Што вам лепш: каб валадарылі над вамі ўсе семдзесят сыноў Ерабаала ці каб валадарыў над вамі адзін чалавек? І прытым майце на ўвазе, што я — косць з косці вашай і цела з цела вашага”».