1 КАРЫНФЯНАЎ 5:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У лісце пісаў я вам: «Не майце зносін з распуснікамі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Я пісаў вам у пасланьні ня мець справы з распусьнікамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я пісаў вам у пасланьні - не вадзіцца з блудадзеямі; |
Зразумела, не з усімі распуснікамі гэтага свету, або хціўцамі, або рабаўнікамі, або балванапаклоннікамі, бо давялося б хіба вам сысці з гэтага свету.
А вы заганарыліся і не плакалі больш, каб выгнаны быў з вашага асяроддзя той, хто ўчыніў такую справу.
Дык ачысціце старую кіслю, каб сталіся новай рошчынай, бо вы прэсныя. Бо, вось, Пасха наша, Хрыстос, ахвяраваны за нас!
Не запрагайцеся з няверуючымі ў адно ярмо. Бо што мае агульнага справядлівасць з несправядлівасцю? Або якая супольнасць святла з цемраю?
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,
Калі хто часам не паслухае слова нашага з ліста гэтага, такога майце на прыкмеце ды не сябруйце з такім, каб быў асаромлены.
Загадваем жа вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб высцерагаліся вы ўсякага брата, які жыве нягодна і не паводле пераданаму, што вы атрымалі ад нас.