1 КАРЫНФЯНАЎ 10:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі вас запросіць хтосьці з бязверных і захочаце пайсці, дык ежце ўсё, што вам пададуць, без даследавання дзеля сумлення. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто з бязьверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, ешце ўсё, што дадуць, нічога не дасьледуючы дзеля сумленьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто зь няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, - дык усё, што вам прапануецца, ежце не перабіраючы дзеля спакою сумленьня. |
Не пішам вам нічога, як толькі тое, што вы чытаеце і што разумееце. Спадзяюся, што і да канца будзеце разумець.
але мы стрымліваемся ад скрытых учынкаў сораму, не кідаемся ў хітрыкі ды не фальшуем слова Божага, але адкрытым вяшчэннем праўды прадстаўляем сябе перад Богам сумленню кожнага чалавека.
Дык, ведаючы страх Госпадаў, мы пераконваем людзей, а перад Богам мы адкрытыя. Спадзяюся, што і для сумленняў вашых мы адкрытыя.