Таму Юдэі сельскія, якія жылі ў селішчах адкрытых, праводзяць чатырнаццаты дзень месяца Адара ў весялосьці і гасьцінах, як дзень сьвяточны, пасылаючы дарункі адзін аднаму.
ЭСТЭР 9:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) як такіх дзён, калі Юдэі зрабіліся заспакоеныя ад ворагаў сваіх, і як такога месяца, калі ператварылася ў іх журба ў радасьць, а нараканьне - у дзень сьвяточны, каб зрабілі яны іх днямі гасьціны і весялосьці, пасылаючы дарункі адзін аднаму і дарункі бедным. Біблія (пераклад А.Бокуна) як дні, у якія Юдэі супакоіліся ад ворагаў сваіх, і [як] той месяц, у які замяніўся для іх смутак у радасьць, і жалоба — у дзень сьвяточны, каб яны зрабілі іх днямі частаваньня і радасьці, пасылаючы адны адным падарункі і дары для бедных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) як дні, у якія юдэі адпачывалі ад непрыяцеляў сваіх, ды як месяц, у які смутак і журба іх змяніліся радасцю і весялосцю, і каб былі гэтыя дні днямі застолля і радасці, ды каб пасылалі між сабой узаемна часткі ежы і ўбогім каб падносілі падарункі. |
Таму Юдэі сельскія, якія жылі ў селішчах адкрытых, праводзяць чатырнаццаты дзень месяца Адара ў весялосьці і гасьцінах, як дзень сьвяточны, пасылаючы дарункі адзін аднаму.
пра тое, каб яны ўстанавілі на кожны год сьвята ў сябе чатырнаццатага дня месяца Адара і пятнаццатага дня яго,
Вычарпалася ў скрусе жыцьцё маё і леты мае ў стагнотах; зьнемагла ад грахоў маіх сіла мая, і высахлі косткі мае.
Ад усіх маіх ворагаў стаўся я кляцьбою нават у суседзяў маіх і страшыдлам знаёмым маім; хто бачыць мяне на вуліцы, уцякае.
І станецца ў той дзень: калі Гасподзь дасьць табе адпачынак ад скрухі тваёй і ад страху і ад цяжкай няволі, якой ты аддадзены быў,
так кажа Гасподзь Саваоф: пост чацьвёртага месяца і пост пятага, і пост сёмага і пост дзясятага зробіцца дому Юдаваму радасьцю і вясёлым сьвятам; толькі любеце праўду і мір.
Калі ж будзе ў цябе ўбогі, хто-небудзь з братоў тваіх, у адным зь селішчаў тваіх на зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, дык не ачэрсьцьві сэрца твайго і не затулі рукі тваёй перад зубожаным братам тваім,
і радуйся ў сьвята тваё ты і сын твой і дачка твая, і раб твой і рабыня твая, і лявіт і прыхадзень, і сірата і ўдава, якія ў селішчах тваіх,
сем дзён сьвяткуй Госпаду, Богу твайму, на месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой; бо дабраславіць цябе Гасподзь, Бог твой, ва ўсім плёне тваім і ва ўсякай дзеі рук тваіх, і ты будзеш толькі радавацца.
І насельнікі зямныя будуць радавацца з гэтага і весяліцца, і пашлюць дарункі адно аднаму, бо два прарокі гэтыя мучылі насельнікаў зямлі.
спытайся ў слуг тваіх, і яны скажуць табе; дык вось, хай знойдуць хлопчыкі ўпадабаньне ў вачах тваіх, бо ў добры дзень прыйшлі мы; дык дай рабам тваім і сыну твайму Давіду, што знойдзе рука твая.