ЭКЛЕЗІЯСТА 6:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уся праца людская - для рота, а душа чалавека - не насычаецца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Уся цяжкая праца чалавека — дзеля вуснаў ягоных, але душа ягоная не насычаецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожная праца чалавека — дзеля вуснаў яго, але душа яго не насыціцца. |
Усё існае - поўніцца працай; ня можа ўсяго чалавек пакласьці на словы: не насыціцца бачаньнем вока; не напоўніцца слуханьнем вуха.
Калі множыцца маёмасьць, множацца і тыя, што яго спажываюць; і якая карысьць яго ўласьнікам: хіба толькі сваімі вачмі сузіраць?
Хто любіць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любіць багацьце, ня мае карысьці зь яго. І гэта - марнасьць!
Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго,
Якая ж перавага ў мудрага над неразумным, якая - у гаротніка, што ўмее хадзіць, над тымі, што жывуць?
Таму кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашае, што вам есьці і што піць, ні дзеля цела вашага, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела - за вопратку?
І скажу душы маёй: душа! шмат дабра ляжыць у табе на многія гады: пакайся, еж, пі, весяліся.
дбайце не пра ежу прахлую, а пра ежу, што застаецца на жыцьцё вечнае, якую дасьць вам Сын Чалавечы; бо на Яго паклаў пячатку Сваю Айцец, Бог.