Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 6:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Кожная праца чалавека — дзеля вуснаў яго, але душа яго не насыціцца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Уся цяжкая праца чалавека — дзеля вуснаў ягоных, але душа ягоная не насычаецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Уся праца людская - для рота, а душа чалавека - не насычаецца.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 6:7
11 Крыжаваныя спасылкі  

Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але пра ежу, якая застаецца ў жыццё вечнага, якое дасць вам Сын Чалавечы; бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».


Душа таго, хто працуе, працуе для сябе, таму што прымушае яго ўласны рот.


Вось чаму кажу вам: не турбуйцеся пра жыццё ваша, што будзеце есці і што піць, ані пра цела ваша, у што апранацца будзеце. Ці ж жыццё не важнейшае за ежу, а цела – за адзенне?


і скажу душы маёй: “Душа, маеш многа даброццяў, назапашаных на шмат гадоў; адпачывай, еш, пі, весяліся”.


Калі б хто нарадзіў сто дзяцей, і жыў шмат гадоў, і дні яго гадоў памножыліся, а душа яго не насыцілася дабром маёмасці сваёй, і нават не меў бы пахавання, аб такім я кажу, што шчаслівейшы за яго выкідыш.


Дзе ёсць вялікая маёмасць, там многа і тых, што яе спажываюць; і што за карысць з гэтага ўласніку: хіба што глядзець на багацце сваімі вачамі?


Якую перавагу мае мудры над неразумным? І якую — бедны, хто ўмее хадзіць перад жывымі?


Усе рэчы цяжкія, не можа выясніць іх чалавек моваю. Не насычаецца вока глядзеннем, ані вуха не напаўняецца слуханнем.


Хто любіць грошы, грашамі не здаволіцца, а хто мілуе багацце, не будзе мець з яго плёну; дык і гэта марнасць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы