Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 1:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё - марнасьць і пагоня за ветрам!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Глядзеў я на ўсе справы, якія робяцца пад сонцам; і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 1:14
13 Крыжаваныя спасылкі  

Наймарнейшая марнасьць, сказаў Эклезіяст, усё - марнасьць!


І калі я зірнуў на ўсе дзеі мае, якія ўчыняў я сваімі рукамі, на працу, якую рабіў я: і вось, усё - марнасьць і пагоня за ветрам, і ніякай карысьці пад сонцам.


І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыкралі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё - пустая марнасьць і пагоня за ветрам!


Бо чалавеку, які перад абліччам Ягоным ёсьць добры, Ён мудрасьць дае, і веды, і радасьць; а грэшнаму клопат дае - зьбіраць, назапашваць, каб богаспадобнаму потым аддаць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!


бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін - доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё - марнасьць!


Ня было ліку ўсяму люду, які быў перад ім, хоць і наступныя радасьці ў ім ня мецьмуць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!


І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!


Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам.


Лепей бачыць вачыма, чым душою блукаць. А гэта - таксама марнасьць і пагоня за ветрам!


Калі паклаў я на сэрца помысел мой, каб мудрасьць спазнаць і пабачыць справы, што робяцца на зямлі і сярод якіх чалавек ані ўдзень, ані ўночы спачыну ня мае: