Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭЗДРЫ 5:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У данясеньні, якое яны паслалі яму, вось што напісана: Дарыю цару - усякі мір!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Паведамленьне яны паслалі яму, і ў ім было напісана гэтак: «Дарыю, валадару — супакой усялякі!

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ліст, які яны паслалі яму, так быў напісаны: «Цару Дарыю — усякі супакой!

Глядзіце раздзел



ЭЗДРЫ 5:7
8 Крыжаваныя спасылкі  

Цар паслаў адказ Рэхуму радцу і Шымшаю пісцу і іншым таварышам іхнім, якія жывуць у Самарыі і іншых гарадах зарэчных: Мір і іншае.


Вось зьмест пісьма, якое паслаў Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, і Шэтар-Бознай з таварышамі сваімі - Афарсахэямі, якія за ракою, цару Дарыю.


Хай будзе вядома цару, што мы хадзілі ў Юдэйскую вобласьць да дома Бога вялікага; і будуецца ён зь вялікіх камянёў, і драўніна ўкладваецца ў сьцены, і праца гэтая робіцца борзда і з посьпехам ідзе ў руках іхніх.


Яны сказалі цару Навухаданосару: «цару, вавек жыві!


Я, Навухаданосар, быў спакойны ў сваім доме і дабрашчасьціўся ў харомах маіх.


Тады Данііл сказаў цару: «цару, вавекі жыві!


Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам: ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Хай не бянтэжыцца сэрца ваша і хай не застрашыцца.


А Сам Гасподзь міру няхай дасьць вам мір заўсёды ва ўсім; Гасподзь з усімі вамі!