ДАНІІЛА 4:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)1 Я, Навухаданосар, быў спакойны ў сваім доме і дабрашчасьціўся ў харомах маіх. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)1 Я, Навухаданосар, быў у супакоі ў доме маім і шчасьлівы ў палацы маім. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Я, Набукаданосар, цешыўся супакоем у сваім доме і радасцю ў сваім палацы; Глядзіце раздзел |
І пакліканы былі пісцы царскія ў першы месяц, у трыццаты дзень яго, і напісана было як загадаў Аман, да сатрапаў царскіх і да начальнікаў над кожнай вобласьцю, і ў кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове яго: усё было напісана ад імя цара Артаксэркса і змацавана царскім пярсьцёнкам.
І пакліканы былі тады царскія пісцы ў трэці месяц, гэта значыцца, у месяц Сіван, на дваццаць трэцім дні яго, і напісана было ўсё, як загадаў Мардахэй, як Юдэям так і сатрапам, і вобласьценачальнікам і ўпраўцам вобласным ад Індыі да Эфіопіі - ста дваццаці сямі вобласьцяў, у кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове ягонай, і да Юдэяў пісьмёнамі іхнімі і на мове іхняй.