Тады Ёнатан, сын Асаіла, і Яхзэя, сын Тыквы, сталі над гэтай дзеяй, і Мэшулам і Шаўтай лявіт былі за памочнікаў.
ЭЗДРЫ 10:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабілі так выхадцы з палону. І вылучаны на гэта Эздра сьвятар, узначальнікі пакаленьняў, ад кожнага пакаленьня іх і ўсе яны названы паіменна. І зрабілі яны пасяджэньне ў першы дзень дзясятага месяца дасьледаваньня гэтай справы; Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабілі гэтак сыны выгнаньня. I аддзяліў Эзра сьвятар некаторых людзей, галоваў [дамоў] бацькоў, паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх па імёнах. I яны селі ў першы дзень дзясятага месяца дасьледаваць справу гэтую, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сыны перасялення зрабілі гэтак. І Эздра, святар, выбраў кіраўнікоў пакаленняў па доме бацькоў іх, а ўсіх — па імёнах іх; і яны селі ў першы дзень дзесятага месяца, каб разабрацца ў гэтай справе. |
Тады Ёнатан, сын Асаіла, і Яхзэя, сын Тыквы, сталі над гэтай дзеяй, і Мэшулам і Шаўтай лявіт былі за памочнікаў.
і закончылі дасьледаваньне пра ўсіх, хто ўзяў жонак іншапляменных, да першага дня першага месяца.
ці судзіць закон наш чалавека, калі папярэдне ня выслухаюць яго і не даведаюцца, што ён робіць?
дык ты вышукай, дасачы і добра распытай; і калі гэта чыстая праўда, што здарылася шкарада гэтая сярод цябе,
пабі жыхароў таго горада вастрыём меча, аддай праклёну яго і ўсё, што ў ім, і быдла яго пабі вастрыём меча;